Разделы сайта

Главная

Ноябрь 2023 года

1. Пісьмо аб Беларусі 

Ці можна напісаць пісьмо роднай краіне? Канешне можна! 10 лістапада выхаванцы дашкольнай групы ўстановы адукацыі задаліся пытаннем: “Аб чым можна запытацца Беларусь, калі бы мы яе сустрэлі як чалавека?” У гульнявой фоме дзеці ўспаміналі аб трагічных і радасных старонках беларускай гісторыі. Павандравалі па Белавежскай пушчы. Дыкламавалі вершы беларускіх пісьменнікаў. На прыканцы мерапрыемства выхаванцы склалі маляўнічы калаж з самымі цікавымі мясцінамі роднай Беларусі.

 

2. Игры по безопасности

Забяспеч сваю бяспеку!

Пад такім дэвізам 22 лістапада прайшоў дзень у дзіцячым садку. Выхаванцы, гуляючы, вывучалі правілы пажарнай бяспекі. Яны выконвалі ролі выратавальнікаў.  

Вучыліся вызываць выратавальнікаў па нумарах тэлефона 101 і 112. 

І, нават, сталі выратавальнікамі, якія прыляцелі на верталёце!

Правілы бяспечных паводзін патрэбна ведаць з маленства.

 

  

3. Детский дизайн "Мой дом"

Кожны чалавек марыць пра ўтульны дом. А маленькі чалавек не марыць, ён упэўнены, што ўтульным дом гэта месца, дзе тата і матуля любяць і шануюць яго. 23 лістапада выхаванцы рознаўзроставай групы сталі дызайнерамі дамоў. Выкарыстоўваючы прыродны матэрыял і падручныя рэчы, дзеці развівалі не толь вобразнае мышленне, але і парадавалі сваіх бацькоў прыгожымі падарункамі.

  

4. Развітанне з Восенню

Хмурнае неба, працяглы дождж, пасмурныя дні… Восень…

Але восень не толькі сум! Восень – багаты ўраджай, золатам прыбраны лес, духмяныя баравікі. 28 лістапада ў дзіцячым садку прайло развітанне з Восенню. Выхаванцы адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні і збіралі ўраджай. А на прыканцы свята Восень падаравала дзецям смачныя падарункі.

Дапабачэння, Восень! З радасцю чакаем цябе ў наступным годзе!