Разделы сайта

Главная

Цели и задачи

МЭТА РАБОТЫ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

Стварэнне адаптыўнага асяроддзя для рэалізацыі прыродазгодных якасцей асобы. 

ЗАДАЧЫ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ НА 2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

____1. Удасканальваць ўзровень кіраўніцкай дзейнасці праз адпрацоўку ўсіх функцый кантролю, шляхам удасканальвання маніторынгавай сістэмы кантролю якасці ведаў вучняў, павышэння аператыўнасці і эфектыўнасці прымаемых рашэнняў.
____2. Працягваць работу па павышэнню якасці навучання школьнікаў шляхам стварэння камфортных умоў для развіцця індывідуальных асаблівасцей кожнага дзіцяці, фарміравання здаровага ладу жыцця і выканання санітарных правілаў і нормаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу і забеспячэння бяспекі адукацыйнага працэсу.
____3. Працягваць работу па стварэнню ўмоў для рэалізацыі асобасных творчых здольнасцей адораных і высокаматываваных вучняў у працэсе вучэбнай і даследчай дзейнасці пасродках удзелу ў інтэлектуальных конкурсах, навукова-практычнай канферэнцыі і алімпіядах.
____4. Павышаць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў праз фарміраванне пазітыўнай прафесійнай устаноўкі, павышэнне якасці метадычнай работы і распаўсюджванне педагагічнага вопыту.
____5. Працягваць работу па фарміраванню навыкаў здаровага ладу жыцця, стварэнню ўмоў для самаразвіцця і самарэалізацыі асобы вучня, яго паспяховай сацыялізацыі.
____6. Выхоўваць у вучняў грамадзянскасць, патрыятызм, нацыянальную самасвядомасць на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гуманістычных і нацыянальных каштоўнасцей, фарміраваць цікавасць да вывучэння гісторыі і духоўнай спадчыны малой радзімы.
____7. Павышаць  эфектыўнасць педагагічнага ўзаемадзеяння з сям’ёй, развіваць партнёрскія адносіны з соцыумам для папярэджання ўзнікнення суіцыдальнай рызыкі, здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
____8. Умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы адукацыі для стварэння здаровых і бяспечных умоў для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэса; забяспечваць выкананне прагнозных паказчыкаў у галіне “Адукацыя”.