Разделы сайта

Главная

История и традиции

    "Чалавек памрэ, і, акрамя здзейсненага, нічога пасля яго не застанецца. Таму слухайма аповяды старых людзей, каб можна было паўтарыць іх пакаленню, якое ідзе за намі", - гэтыя словы належаць графу Леану Патоцкаму, літаратару, які жыў на рубяжы XVIII-XIX стагоддзяў, сведку і ўдзельніку многіх найважнейшых здарэнняў мінулага.

          Легенда паходжання назвы вёскі Востраў

         Вытокі ўзнікнення сяла ўваходзяць у далёкае мінулае. Ёсць звесткі, што першым пасяленцам вёскі быў беглы кузнец, які ўцёк ад жорсткай эксплуатацыі пана з вёскі Гарадзшча. Мінуўшы лес і непраходныя былоты і топі, якія былі па берагам р. Мышанка, ён выйшаў на востраў, які быў утвораны ў выніку раздваення рэчышча ракі. Непраходныя топі і балоты, ды і сама рака Мышанка схавалі уцекача. Папасці на востраў можна было толькі ў зімовы час або па рацэ. У хуткім часе паселішча пачало павялічвацца за кошт іншых уцекачоў, беглых сялян. І ў абіход пасяленцаў увайшло паняцце "Жывеш на воставе", а з цягам часу яго і пачалі называць Востраў. Гэта назва не змянілася і па сённяшні дзень.

Вёску Востраў адзін час называлі мястэчкам Востраў  

У 1862 году было створана Востраўское народное вучылішча.

З 1892 года - Царкоўна-прыходская школа.

З 1902 года - Польская школа.

Пасля вайны и да 1951 года - сямігодка.

З верасня 1951 года - Востраўская сярэдняя школа.

        Школа размяшчалась ў некалькіх драўляных будынках. 12 снежня 1967 года стаў працаваць новы будынак школы. Першым дырэктарам з'яўляўся Шарапаў Я.М. Затым  - Знак А., Арлоўскі В., Зенковіч І. 1952 - Чарненка В.Ф., 1954 - 1963 - Валністы Н.А., з ліпеня 1963 года па люты 1983 года - Кротава М.С., з 1983 года па май 1998 года - Окалат А.В., з 1998 года па ліпень 2021 года - Дыдышка А.Л.

 Са жніўня 2021 года дырэктарам школы з'яўляецца Буцько Віктар Іосіфавіч.

        Усё сваё жыццё школе прысвяцілі Багдановіч Л.А., Багдановіч А.І., Краўцова З.С., Шарапаў Ф.М., Маталыцкая А.М., Май А.Е., Сцепанчук Г.С., сям'я Юрчыкаў, Лобан А.А., Вярцінская З.С, Вайцешык І.А., Козел М.К., Прыхач Н.К., Петрашэвіч Т.А.

Маё мястэчка
 
З даўным-даўна у нашым краі
Цячэ Мышанка-рэчка.
На правым беразе якой стаіць маё мястэчка.
Усяго тры хаты тут было на востраве ў балоце.
Жыў працаваў тут селянін часцей за ўсё у поце.
Але не скардзіўся на лёс, у будучыню верыў.
Чакаў вялікіх перамен, па сонцу час свой мерыў.
Ішлі гады, мяняўся час,
І той маленькі востраў ператварыўся ў сяло
Усё ж з той назвай – Востраў.
Заможна людзі сталі жуць і будавалі хаты.
Нібы ў горадзе якім, у выліцы – квадраты.
Вялікім гонарам была царква ў цэнтры вёскі.
З ахвотай людзі шлі ў храм, каб ведаць Закон Боскі.
Ішлі здалёк і пешшу шлі;
Лягчэй было ўлетку,
Абутак у руках няслі, яго абувалі зрэдку.
Затым навука ўжо уверх, як храм святы, узнялася.
Адзін настаўнік на усіх у школу прысылаўся.
На ўроках слухала дзятва, падручнікаў не мела.
Пра што настаўнік скажа, услед пераказваць хацела.
Бацькі з маленства ўжо дзяцей
Да працы прывучалі.
Бацькоў, настаўніка свайго
Усе дзеці паважалі.
 
Май Алена Емельянаўна,
ветэран педагагічнай працы